Факультэт гісторыі, камунікацыі і турызму ГрДУ імя Янкі Купалы — адзін з факультэтаў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
Гісторыя Створаны ў 2013 годзе шляхам аб’яднання факультэта гісторыі і сацыялогіі (заснаваны ў 1954 годзе як гістарычны факультэт і на працягу свайго існавання перайменоўваўся ў гісторыка-філалагічны (1956), гісторыка-педагагічны (1967), факультэт гісторыі і культуры (1994), гістарычны (2001), факультэт гісторыі і сацыялогіі (2007)), факультэта турызму і сэрвісу (заснаваны на базе гуманітарнага факультэта ў 2008 годзе), кафедры журналістыкі і кафедры лінгвістыкі і міжкультурных камунікацый філалагічнага факультэта.
Кафедры
Кафедра гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін Кафедра ўсеагульнай і славянскай гісторыі Кафедра паліталогіі і сацыялогіі Кафедра турызму і культурнай спадчыны Кафедра перакладу і міжкультурнай камунікацыі Кафедра журналістыкі
Дэканы Аляксандр Мікалаевіч Нечухрын (2013—2017) Тамара Анатольеўна Піваварчык (2017—2020) Віктар Аляксандравіч Белазаровіч (з 2020)
Крыніцы
Спасылкі Афіцыйны сайт ФГКіТ ГрДУ
Гісторыі, камунікацыі і турызму ГрДУ Катэгорыя:З’явіліся ў 2013 годзе Катэгорыя:2013 год у Гродне