Вендэлін Вернер (; нар. ) — французскі матэматык, лаўрэат Філдсаўскай прэміі 2006 года. У 2008 годзе абраны членам Французскай акадэміі навук, замежны член Лонданскага каралеўскага таварыства (2020).

Нарадзіўся ў 1968 годзе ў Кёльне. У 1977 годзе атрымаў францускае грамадзянства. У 1993 годзе ва Універсітэце імя П’ера і Марыі Кюры абараніў доктарскую дысертацыю. З 1991 па 1997 гады працаваў навуковым супрацоўнікам Нацыянальнага цэнтра навуковых даследаванняў Францыі.

Філдсаўскай прэміяй адзначаны ўклад у вывучэнне стахастычнай эвалюцыі Лёўнера, геаметрыі двухмернага броўнаўскага руху і канформнай тэорыі поля.

У 1982 годзе зняўся ў мастацкім фільме «Прахожая з Сан-Сусі» з удзелам Ромі Шнайдэр.

Катэгорыя:Матэматыкі Францыі Катэгорыя:Матэматыкі XX стагоддзя Катэгорыя:Матэматыкі XXI стагоддзя Катэгорыя:Імігравалі ў Францыю з Германіі