Дзмітрый Іванавіч Курдзін (псеўданімы: А.Сапёлка; Антон Сапёлка; , в. Дзмітрычукі, Каменскі павет, Пензенская губерня, цяпер Каменскі раён, Пензенская вобласць, Расія — , Віцебск, НКУС) — беларускі драматург, паэт.
Біяграфія Вучыўся ў Саратаўскім ветэрынарным інстытуце, які скончыў у 1925 годзе. Накіраваны ў Беларусь. Служыў ваенным ветэрынарным урачом у Менску, потым у Віцебску. Выкладаў у Віцебскім ветэрынарным інстытуце.
Член Саюза пісьменнікаў БССР з 1934 года.
Арыштаваны 12 жніўня 1937 года; расстраляны. Рэабілітаваны ў 1957 годзе.
Творчасць Літаратурную дзейнасць пачаў як паэт, выступіўшы з вершамі ў перыядычным друку ў 1925 года. Пісаў на рускай і беларускай мовах. Сапраўдную літаратурную вядомасць К. прынесла п’еса «Міжбур’е», якая ўпершыню была пастаўлена ў 1929 годзе Е. Міровічам у БДТ-1. П’есу з поспехам ставілі тэатры Масквы, Ленінграда, Баку, Смаленска, Ульянаўска, Саратава і інш. У 1932 была пастаўлена яго п’еса «Контратака», у 1934 — «Чалавек вырашае» (БДТ-2). Аўтар п’ес «Азеляненне цэха» (1935) і «Алюр. Тры крыжы».
Творы У бліндажы: Апавяданне // ЛіМ. 1934. 6 крас.; Міжбур’е: П’еса. Другі акт // Хрэстаматыя па гісторыі беларускага тэатра і драматургіі. Т. 2. Мн., 1975.
Літаратура
Хомчанка В. І. І сніўся яму белы конь… // ЛіМ. 1986. 14 лістап.; БП, т. 3.
Спасылкі
Катэгорыя:Расстраляныя ў Беларусі Катэгорыя:Рэпрэсаваныя ў БССР Катэгорыя:Рэабілітаваныя ў СССР Катэгорыя:Рускамоўныя паэты Катэгорыя:Беларускамоўныя паэты Катэгорыя:Драматургі XX стагоддзя Катэгорыя:Драматургі Беларусі Катэгорыя:Паэты Беларусі Катэгорыя:Паэты XX стагоддзя Катэгорыя:Выпускнікі Саратаўскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта