Кіёсі Іта (; , Хакусэй (Інабэ), Японія — , Кіёта, Японія) — японскі матэматык, вядомы працамі па стахастычным аналізе, тэорыі стахастычнага інтэгравання і стахастычным дыферэнцыяльным ураўненням.

Іта — аўтар стахастычнага аналізу, які дазваляе даследаваць траекторыі выпадковых працэсаў (стахастычны падлік Іта). Ім была распрацавана тэорыя стахастычнага інтэгравання і новая канцэпцыя інтэграла (інтэграл Іта). Найбольш вядомы яго вынік — формула Іта. Яго тэорыя шырока прымяняецца, напрыклад, у біялогіі, фізіцы, тэорыі кіравання і фінансавай матэматыцы.

Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі Кіёта Катэгорыя:Матэматыкі Японіі Катэгорыя:Матэматыкі XX стагоддзя Катэгорыя:Матэматыкі XXI стагоддзя