Сяргей Аляксеевіч Кім (, с. Каручхоз, Шмакаўскі раён, Прыморскі край, Расія — ) — эканаміст. Доктар эканамічных навук (1973), прафесар (1976).

Біяграфія Скончыў Маскоўскі тэхналагічны інстытут лёгкай прамысловасці (спецыяльнасць «Эканоміка і арганізацыя прамысловасці прадметаў шырокага спажывання», 1959), Усесаюзны завочны інстытут тэкстыльнай і лёгкай прамысловасці (аспірантура, 1965).

Працаваў у камбінаце «Искож» (г. Нальчык), Кабардзіна-Балкарскім Саўнаргасе, Маскоўскім тэхналагічным інстытуце лёгкай прамысловасці (1965—1966, асістэнт кафедры эканомікі, арганізацыі і планавання вытворчасці), Іркуцкім інстытуце народнай гаспадаркі (1966—1973, загадчык кафедры эканомікі і арганізацыі машынабудавання, прарэктар па вучэбнай рабоце, прарэктар па навуковай рабоце), Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Ф. Скарыны (1974—1990, загадчык кафедры галіновых эканомік), Расійскай інжынернай акадэміі менеджменту і аграбізнесу (1992—2004, загадчык кафедры эканомікі і прадпрымальніцкай дзейнасці, прарэктар па вучэбнай рабоце, прарэктар па навуковай рабоце, кансультант), Расійскім дзяржаўным сацыяльным універсітэце (2004—2007, прафесар кафедры прадпрымальніцтва, кіравання і маркетынгу), Маскоўскім гарадскім універсітэце кіравання Урада Масквы (2007—2011, прафесар кафедры менеджменту), Маскоўскім рэгіянальным сацыяльна-эканамічным інстытуце (2002—2017, загадчык кафедры менеджменту і маркетынгу, кафедры дзяржаўнага і муніцыпальнага кіравання).

Памёр 24 кастрычніка 2021 года ў г. Мыцішчы, Маскоўская вобласць.

Навуковыя інтарэсы: праблемы арганізацыі павышэння эфектыўнасці вытворчасці.

Бібліяграфія Теоретические основы стадийно-поточного изготовления продукции и повышение эффективности производства : автореферат диссертации … доктора экономических наук : 594 / С. А. Ким. — Иркутск, 1972.

Літаратура

Катэгорыя:Эканамісты СССР Катэгорыя:Эканамісты Расіі Катэгорыя:Выкладчыкі Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта дызайну і тэхналогіі