Надзея Станіславаўна Віслабокава (, Рэчыца, Гомельская вобласць — ) — беларускі педагог, спецыяліст у галіне агульнай педагогікі, гісторыі педагогікі і адукацыі, філолаг. Доктар педагагічных навук (1997), прафесар (1999). Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь (1998).

Біяграфія Скончыла Каломенскі педагагічны інстытут (спецыяльнасць «Руская мова і літаратура», 1967).

Працавала ў СШ № 2 г. Люберцы (Маскоўская вобласць, Расія, 1967—1972, настаўнік); СШ № 5 г. Віцебска (1972—1976, настаўнік); Вышэйшай педагагічнай школе (г. Зялёна Гура, Польшча, 1992—1996, дацэнт); Віцебскім дзяржаўным універсітэце імя П. М. Машэрава (з 1976, у 1987—1992 — загадчык кафедры рускай мовы, 1996—2004 — загадчык кафедры ўсходнеславянскай філалогіі, з 2005 — факультэт сацыяльнай педагогікі і псіхалогіі, кафедра прыкладной псіхалогіі, прафесар).

Навуковыя інтарэсы: семантычны аспект моў славянскіх краін; праблемы асэнсавання інфармацыі; педагогіка; псіхалогія.

Узнагароды Ганаровая грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (1995); нагрудны значок «Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь» (1998); Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2000); Ганаровая грамата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (2005).

Бібліяграфія Семантический подход к познавательно-коммуникативной деятельности школьников в процессе обучения : диссертация … доктора педагогических наук : 13.00.01 : защищена 00.00.0000 : утверждена 00.00.1997 / Вислобокова Надежда Станиславовна. — Минск, 1996.

Літаратура Вислобокова Надежда Станиславовна // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. — Минск, 2010. — Т. 2 : Витебская область : в 2 кн., кн. 1. — С. 679. Вислобокова Надежда Станиславовна // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 2. — С. 679.

Катэгорыя:Выкладчыкі факультэта сацыяльнай педагогікі і псіхалогіі ВДУ імя П. М. Машэрава Катэгорыя:Філолагі СССР Катэгорыя:Філолагі Беларусі Катэгорыя:Педагогі СССР Катэгорыя:Педагогі Беларусі