Іван Станіслававіч Цішкевіч (, вёска Настолле (у межах горада Хойнікі), Гомельская вобласць — ) — беларускі юрыст. Доктар юрыдычных навук (1970), прафесар (1971). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Біяграфія Скончыў Мінскі юрыдычны інстытут (1948; аспірантура, 1951).

Працаваў у Мінскім юрыдычным інстытуце (1949—1954, старшы выкладчык кафедры крымінальнага права), Беларускім дзяржаўным універсітэце (з 1954, юрыдычны факультэт, прафесар кафедры крымінальнага права, у 1963—1988 — загадчык кафедры).

Навуковыя інтарэсы: крымінальнае права; праблемы крымінальна-прававой аховы асабістай уласнасці грамадзян і сацыялістычнай уласнасці.

Узнагароды

Званне «Заслужаны юрыст Беларускай ССР» (1971) і інш.

Бібліяграфія Оборона от общественно опасного посягательства и меры по задержанию преступника : автореферат диссертации … доктора юридических наук : 12.715 / И. С. Тишкевич. — Минск, 1969. Понятие приготовления и покушения в советском уголовном праве : автореферат диссертации … кандидата юридических наук / И. С. Тишкевич. — Минск, 1953. Т47 Избранные труды / И.С. Тишкевич. – Минск : Редакция журнала «Промышленно-торговое право», 2014. – 484 с. – (Наследие права).

Літаратура

Цішкевіч Іван Станіслававіч // Юрыдычны факультэт : Гісторыя. Сучаснасць. Імёны / Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. — Мінск, 2015. — С. 238—239. Тишкевич Иван Станиславович // Белорусская ССР : краткая энциклопедия : [в 5 т.]. — Минск, 1982. — Т. 5. — С. 626. Тишкевич Иван Станиславович // Белорусская юридическая энциклопедия : в 4 т. — Минск, 2013. — Т. 4. — С. 30—31. Тишкевич Иван Станиславович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. — Минск, 2013. — Т. 3 : Гомельская область : в 2 кн., кн. 2. — С. 392.

Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Юрысты Беларусі Катэгорыя:Юрысты СССР