Іван Іосіфавіч Церашкоў (, Буда-Кашалёва, Рагачоўскі павет, Гомельская губерня — ) — беларускі эканаміст. Доктар эканамічных навук (1979), прафесар (1992). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Біяграфія Склгчыў Мінскую вышэйшую партыйную школу (аддзяленне журналістыкі, 1948), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1951).
Працаваў у Чыгуначным раённым камітэце ЛКСМБ г. Гомеля (1944—1946, першы сакратар), газеце «Камунар» Рагачоўскага гаркама КПБ (1948—1950, рэдактар), Мінскім абласным камітэце КПБ (1953—1957, лектар), Беларускім лесатэхнічным інстытуце імя С. М. Кірава (дацэнт кафедры палітычнай эканоміі і навуковага камунізму), Беларускім дзяржаўным інстытуце народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава (з 1961, у 1968—1974 — загадчык кафедры), Беларускім дзяржаўным універсітэце (1984—1993, прафесар кафедры палітычнай эканоміі).
Навуковыя інтарэсы: эканамічная тэорыя; палітэканомія сацыялізму.
Узнагароды Ордэн Айчыннай вайны II ступені, медаль «За баявыя заслугі» і інш.
Бібліяграфія Экономические условия образования общенародной коммунистической собственности в СССР : автореферат диссертации … доктора экономических наук : 08.00.01 / Терешков Иван Иосифович. — Минск, 1975. Преимущества социалистической системы хозяйства перед капиталистической системой : автореферат диссертации … кандидата экономических наук / И. B. Терешков. — Минск, 1954.
Крыніцы
Літаратура
Терешков Иван Иосифович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 7. — С. 211. Терешков Иван Иосифович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. — Минск, 2013. — Т. 3 : Гомельская область : в 2 кн., кн. 2. — С. 387. Терешков Иван Иосифович // Вклад ученых БГУ в развитие экономического образования и экономической мысли Беларуси. — Минск, 2002. — С. 210—211. Церашкоў Іван Іосіфавіч // Прафесары і дактары навук Беларускага дзяржаўнага універсітэта, 1921—2001. — Мінск, 2001. — С. 295.
Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Функцыянеры УЛКСМ Катэгорыя:Эканамісты СССР Катэгорыя:Эканамісты Беларусі