Дзмітрый Іванавіч Мяцеліца (нар. , г. Смаленск, Расія) — беларускі фізіка- і біяхімік. Доктар хімічных навук (1976), прафесар (спецыяльнасць «Біяхімія», 1988).
Біяграфія Скончыў Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М. В. Ламаносава (спецыяльнасць «Хімія», 1961).
Працаваў у Інстытуце хімічнай фізікі АН СССР (пас. Чорнагалоўка, Маскоўская вобласць; 1961—1971), Інстытуце фізіка-арганічнай хіміі АН БССР (1972—1973), Інстытуце біяарганічнай хіміі НАН Беларусі (1974—2007, з 1977 — загадчык лабараторыі механізмаў і кінетыкі ферментатыўных працэсаў, у 1985—2007 — лабараторыі прыкладной энзімалогіі), Беларускім дзяржаўным універсітэце (з 2009, хімічны факультэт, кафедра радыяцыйнай хіміі і хіміка-фармацэўтычных тэхналогій, прафесар).
Навуковыя інтарэсы: біяарганічная хімія ферментатыўнага каталізу; хімічная і ферментатыўная кінетыка.
Узнагароды Медаль СССР «Ветэран працы» (1990), прэмія спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў (1998) і інш.
Бібліяграфія Механизмы реакций жидкофазного гидроксилирования органических соединений : автореферат диссертации … доктора химических наук : 02.00.04 / Метелица Дмитрий Иванович. — Черноголовка [Московская область], 1975. Активация кислорода ферментными системами / Д. М. Метелица. — Москва, 1982. Моделирование окислительно-восстановительных ферментов / Д. И. Метелица. — Минск, 1984. Catalytic activity and thermostability of dehydrogenase conjugates with cortisol and progesterone / D. I. Metelitsa [et al.] // Bioconjugate Chemistry. — 1991. — Vol. 2, iss. 5. — P. 309—316.
Літаратура Метелица Дмитрий Иванович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 4. — С. 728—729.
Катэгорыя:Фізікахімікі СССР Катэгорыя:Фізікахімікі Беларусі Катэгорыя:Біяхімікі СССР Катэгорыя:Біяхімікі Беларусі