Дзмітрый Мікалаевіч Андрыеўскі (, Пагар, Бранская вобласць, Расія — ) — хімік. Доктар хімічных навук (1964), кандыдат хімічных навук (1937), прафесар (1965).
Біяграфія Скончыў Другі Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт (аналітычнае аддзяленне, 1930).
Працаваў у навуковых установых г. Масквы, з 1939 — у вышэйшых навучальных установах г. Грозны, г. Чапаеўск, Куйбышаўскім політэхнічным інстытуце (1959—1966, загадчык кафедры тэхналогіі арганічнага сінтэзу, сінтэтычнага каўчуку і пластмас), Беларускім дзяржаўным універсітэце (з 1966, загадчык кафедры нафтахіміі, з 1973 — прафесар кафедры радыяцыйнай хіміі і хімічнай тэхналогіі, з 1974 — професар-кансультант лабараторыі тэрмадынамікі нафтахімічнага сінтэзу).
Навуковыя інтарэсы: нафтахімічны сінтэз і тэрмадынаміка арганічных рэчываў.
Бібліяграфія Исследование термохимических превращений некоторых галогеналканов : автореферат диссертации … доктора химических наук / Д. Н. Андреевский. — Москва, 1964. Лаки и краски / Д. Н. Андриевский. — Куйбышев, 1958.
Літаратура
Андреевский Дмитрий Николаевич // Прафесары і дактары навук Беларускага дзяржаўнага універсітэта, 1921—2001. — Минск, 2001. — С. 12—13.
Катэгорыя:Хімікі СССР Катэгорыя:Нарадзіліся ў Пагарскім раёне