Адлінгтан () — горад і цывільная акруга ў Ланкашыры, Англія, Вялікабрытанія. Размешчаны прыблізна за 10 км на паўночны захад ад Болтана. Праз горад праходзіць дарога A6 з Манчэстэра ў Прэстан, уздоўж якой таксама знаходзяцца гарады Блэкрад і Чорлі. Побач з горадам працякае рака Дуглас, а праз сам горад праходзіць водны канал Лідс — Ліверпуль.
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары Ліндсі Хойл, брытанскі палітык
Катэгорыя:Гарады Англіі Катэгорыя:Ланкашыр