«Medieval Classic Rock» — трынаццаты студыйны альбом беларускага гурта «Стары Ольса», які выйшаў на лэйбле «Cool Hat Records» 15 жніўня 2016 года. Альбом утрымоўвае кавер-версіі рок-хітоў другой паловы XX стагоддзя, выкананых пры дапамозе сярэднявечных інструментаў. Спіс песень

Крытыка Музычны крытык Мікалай Янкойць з партала Experty.by адзначае, што «запіс вельмі якасны, упэўнены і граматны», але «калі б на дыску было больш красоверных нумароў накшталт апошняга, сярэднявечна-гранджавага, альбом загучаў бы значна цікавей». Музычны журналіст Ягор Цывілька з партала Experty.by мяркуе, што «атрымаліся арыгінальныя каверы, якія выйгрышна глядзеліся б на трыб’ют-альбомах гэтых гуртоў», аднак «сабраныя ж разам, трэкі дэманструюць, што і арыгінальнасць можа быць аднабаковай». Удзельнікі запісу Ілья Кубліцкі — лютня, цыстра Алесь Чумакоў — гуслі, рэбек, цыстра, ліра, вакал Марыя Шарый — флейты Зміцер Сасноўскі — дуда Сяргей Тапчэўскі — ударныя, перкусія, вакал Аляксей Войцех — ударныя, перкусія Андрэй Апановіч — вакал

Спасылкі

«Medieval Classic Rock» на афіцыйным сайце гурта

Катэгорыя:Альбомы гурта «Стары Ольса» Катэгорыя:Альбомы 2016 года