Лі Хан Дон (; 5 снежня 1934 — 8 мая 2021) — паўднёвакарэйскі палітык, прэм’ер-міністр Рэспублікі Карэя (2000—2002).
Біяграфія Да пачатку палітычнай дзейнасці быў суддзёй. З 1981 года быў членам паўднёвакарэйскага парламента. Са снежня 1988 года да жніўня 1989 года ўзначальваў Міністэрства ўнутраных спраў. У 1997 годзе балатаваўся на пасаду прэзідэнта краіны, а ў 2000 яго прызначылі на пасаду старшыні ўрада.
Спасылкі
Катэгорыя:Міністры Паўднёвай Карэі Катэгорыя:Прэм’ер-міністры Паўднёвай Карэі Катэгорыя:Палітыкі Паўднёвай Карэі