Урачы без межаў () — няўрадавая міжнародная арганізацыя па аказанні медыцынскай дапамогі людзям, якія пацярпелі ў выніку ўзброеных канфліктаў і стыхійных бедстваў.

Гісторыя Арганізацыя была створана 20 снежня 1971 годаВрачи без границ/История , Афіцыйны сайт MSF ў Парыжы з мэтай аказання дапамогі ахвярам грамадзянскай вайны ў Нігерыі ў 1967—1970 гадах.

Арганізацыя штогод пасылае больш за 3 тыс. добраахвотнікаў у больш чым 80 краін свету, уключаючы зоны ўзброеных канфліктаў. Валанцёры арганізацыі працуюць у многіх гарачых кропках. Акрамя таго, «Урачы без межаў» вядуць прафілактычную і асветніцкую работу па барацьбе з наркаманіяй і СНІДам.

Фінансаванне ўрачоў без межаў ажыццяўляецца з дапамогай прыватных ахвяраванняў. Каля 80 % фінансавых сродкаў арганізацыя атрымлівае ад двух мільёнаў індывідуальных донараў.

У 2008 годзе выйшаў дакументальны фільм пра арганізацыю — «Жыццё ў надзвычайнай сітуацыі: Гісторыі Урачоў без межаў» (Living in Emergency: Stories of Doctors Without Borders).

Міжнародныя ўзнагароды Прэмія Нансена (1993) Нобелеўская прэмія міру (1999)

Крытыка Міністр інфармацыі СРЮ ва ўрадзе Мілошавіча Горан Маціч к 1999 годзе абвінаваціў няўрадавую арганізацыю «Урачы без межаў» ў шпіянажы і незаконнай кантрабандзе. Па яго словах, супрацоўнік французскіх спецслужбаў, «які забіў дзве тысячы чалавек», з’яўляўся таксама супрацоўнікам «Урачоў», а кіраўнік грамадзянскай місіі ААН у Косаве быў актывістам «Урачоў» і займаўся «шпіянажам»Ситуация в Косово изменится лишь после перемен в ООН.Бернара Кушнера обвинили в шпионаже.

Гл. таксама Бернар Кушнер — французскі ўрач і дыпламат, адзін з заснавальнікаў арганізацыі Рэпарцёры без межаў Вучоба без межаў

Спасылкі Афіцыйны сайт Афіцыйны сайт на рускай мове Падрабязная даведка на рускай мове

Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі міру Катэгорыя:Міжнародныя некамерцыйныя арганізацыі Катэгорыя:НДА з кансультатыўным статусам пры ЭСС ААН