Тадахэхэсан (, літаральна — «Марскі Архіпелаг») — нацыянальны парк у Паўднёвай Карэі. Адміністрацыйна адносіцца да правінцыі Паўднёвая Чала.
Апісанне Парк быў утвораны 23 снежня 1981 года, гэта 14-ы па ліку нацыянальны парк краіны, але па плошчы (2321,2 км²) гэта найбуйнейшы парк Паўднёвай Карэі. Толькі 334,8 км² тэрыторыі Тадахэхэсан — суша.
Астравы парку пакрытыя вечназялёным лесам. На тэрыторыі Тадахэхэсана налічваецца 1541 від раслін, 11 — млекакормячых, 147 — птушак, 885 — насякомых, 13 — амфібій, 154 — марскіх рыб і 11 — прэснаводных рыб.
За год Тадахэхэсан наведваюць больш за паўмільёна турыстаў.
Спасылкі Dadohaehaesang National Park
Катэгорыя:Жоўтае мора Катэгорыя:Нацыянальныя паркі Паўднёвай Карэі