Якун Ісмаілавіч Хайрулін (нар. , Самарканд, Узбекістан) — беларускі мастак.
Біяграфія Скончыў у 1960 годзе Ташкенцкае мастацкае вучылішча. У 1958—1964 гадах працаваў у Ташкенцкім драматычным тэатры, з 1960 года галоўны мастак. З 1966 года ў Мінску, у 1969—1991 гадах у выдавецтве «Беларусь».
Член Беларускага саюза мастакоў з 1988 года.
Творчасць Працуе ў галіне плаката, жывапісу, акварэлі, афармленчага мастацтва. Сярод найлепшых плакатаў: «8-е сакавіка» (1966), «Са святам Перамогі» (1970), «Квітней, краіна родная» (1972), «Пакуль не позна» (1980), «Снід», «Што пакінем нашчадкам», «Чэ Гевара» (усе 1988; за апошні дыплом Міжнароднага конкурсу плаката ў Гаване), «Сумленне» (1990), «Я другой такой краіны не ведаю…» (1991), «Уваходзячы ў XXI стагоддзе» (1992), «50 гадоў вызвалення Беларусі» (1994), «Мой амулет» (2000), «Увага. Снід» (2001). Творы вызначаюцца актуальнасцю праблем, лаканізмам выяўленчых сродкаў, выкарыстаннем сімвалаў і метафар. Аўтар жывапісных работ «Венецыя. Лагуна», «Гандальер» (абедзве 1996), «Венгрыя. Лотас» (2002).
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Мастакі СССР Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Мастакі XX стагоддзя Катэгорыя:Мастакі-плакатысты Беларусі Катэгорыя:Мастакі-афарміцелі Беларусі