Сяргей Васілевіч Бесараб () — беларускі навуковец у галіне калоіднай хіміі, вынаходнік, навуковы журналіст, футуролаг і візіянер. Не мае навуковай ступені.
Біяграфія Нарадзіўся 25 ліпеня 1984 года у Навагрудку.
Скончыў на выдатна сярэднюю школу № 3 Навагрудка. Падчас вучобы неаднаразова перамагаў на абласным і рэспубліканскіх этапах прадметнай алімпіяды па хімііНовае жыццё, 2001, № 71, с. 3. Выпускнік кафедры радыяцыйнай хіміі хімічнага факультэта БДУ (кіраўнік — Алег Шадыра). У 2010 годзе скончыў магістратуру Інстытута падрыхтоўкі навуковых кадраў НАН Беларусі па спецыяльнасці «Хімія» (кіраўнік — Аляксандар Траццяк). У 2010—2020 гадах працаваў навуковым супрацоўнікам лабараторыі адсарбентаў Інстытута агульнай і неарганічнай хіміі НАН Беларусі. У 2013 годзе скончыў аспірантуру па спецыяльнасці «Калоідная хімія» (навуковы кіраўнік — Уладзімір Камароў), атрымаў навуковую кваліфікацыю «Даследчык», але кандыдацкую дысертацыю не прадставіў для абароны.
Дзейнасць
Навуковая дзейнасць Асноўныя навуковыя працы прысвечаны даследаванню ўласцівасцей неарганічных порыстых матэрыялаў, пошуку эфектыўных адсарбентаў і стварэнню новых каталізатараў. Вынікі даследванняў Бесараба пазней ўвайшлі ў ТОП-100 найлепшых вынікаў фундаментальных і прыкладных даследванняў НАН Беларусі за 2011—2015 гады. — Минск: Беларуская навука. — 2016.— с. 74-75, ISBN 978-985-08-2009-9. Аўтар больш за 50 навуковых працБесараб Сергей Васильевич. РИНЦ. Научная электронная Библиотека, у тым ліку манаграфіі, шэрагу вынаходстваў і карысных мадэляў. Да свайго палітычна матываванага звальнення ў 2020 годзе, рыхтаваўся да абароны дысэртацыі, прысвечанай распрацоўцы кіраванага сінтэза сілікатных іерархічных матэрыялаў. Раней са сваімі навуковымі распрацоўкамі двойчы (2009, 2011) перамагаў на Рэспубліканскім конкурсе навуковых працВеды, 2011, № 24, с.3. У 2016 годзе заняў 1-е месца ў беларускім этапе Skolkovo StartupTour-2016 і стаў паўфіналістам конкурсу з прыладай для демеркурызацыі паветра (ачысткі ад пароў ртуці)Навука, 2016, № 16, с.2.
З 2015 года быў нацыянальным (BY) экспертам Міжнароднай камісіі па электрасувязі ў камітэтах ТС120 (сістэмы захоўвання электрычнай энэргіі) і ISO/IEC JPC 2 (энергаэфектыўныя і ўзнаўляльныя крыніцы энэргіі).
Займаўся прасоўваннем выкарыстання т. зв. змешанай рэальнасці ў адукацыйных і навуковых мэтах.
Як навуковы кансультант супрацоўнічаў з Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтрам дзіцячай хірургіі, дзе займаўся распрацоўкай палімерных гідрагеляў для малаінвазіўнага лячэння інфаркту міякардаЗнамя юности, 2016, № 38, с 2 (гл. таксама «Навуковы рынг»), адытыўнымі тэхналогіямі ў кардыёхірургіі, пытаннямі хімічнай дэцэлюлярызацыі алаграфтаўThe study of the stability of cryopreserved allopericardium to process of dystrophic calcification in the experiment. — 2016, eLIBRARY ID: 29313820.
Навуковая камунікацыя і папулярызацыя хіміі Як тэхналагічны эксперт і папулярызатар навукі напісаў каля 200 артыкулаў. Пачынаў друкавацца ў выданнях «Компьютерра» і «Камп’ютарныя весткі». У студзені 2020 года, яшчэ да афіцыйнага абвяшчэння пандэміі пачаў гаварыць пра небяспеку каранавіруса і персанальныя сродкі абароны, яго артыкул пра выбар адмысловых супрацьаэразольных рэспіратараў і дэзінфекцыю за некалькі дзён набраў больш за паўмільёна праглядаў.
Двойчы станавіўся пераможцам конкурсу тэхналагічных аўтараў «Тэхнатэкст», які праводзіць Habr.com. Першы раз, у 2021 годзе («Тэхнатэкст-2022») за артыкул пра фітахімію і таксікалогію атрутных раслін, другі раз, у 2025 годзе («Тэхнатэкст-7»), за артыкул пра гарбату.
Сумесна з Юстынай Саўкай выпускаў серыю кароткіх беларускамоўных аўдыёнарысаў пра біяхімічныя асаблівасці раслін для дзіцячай праграмы «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя» на канале «Культура» Беларускага радыё (гл. Нататкі фітахіміка). Некаторы час займаўся навуковай папулярызацыяй і прасоўваннем альтэрнатыўных і нетрадыцыйных крыніц харчавання за што падвяргаўся публічным абразам ад прапагандыста Андрэя Мукавозчыка са старонак выдання СБ. Беларусь сегодня
У 2017 годзе як навуковы куратар ўдзельнічаў у арганізацыі і правядзенні першага беларускага навуковага хакатона «SciHackathon».
Як незалежны навуковец выступае з разгорнутыми каментарыямі ў перыядычных выданнях і СМІ, як беларускіх — «Наша Ніва», «Зялёная сетка», Zerkalo.io, dev.by, CityDog.by, Салідарнасць, так і міжнародных — Voice of America, Radio France internationale, Deutsche Welle. Як запрошаны навуковец-эксперт выступае на радыё (Радыё Рацыя, Еўрарадыё) і тэлебачанні (Belsat, «Звычайны ранак»), фактычна з’яўляючыся найбольш вядомым беларускім навуковым папулярызатарам хіміі. Асноўныя тэмы выступаў — ядзерная і хімічная бяспека, радыялагічная ахова насельніцтва, прамысловая і побытавая таксікалогія, фітахімія, гарадская энтамалогія.
У сакавіку 2026 года Сяргей Бесараб пашырыў сваю дзейнасць на тэлебачанні, стаўшы вядоўцам уласнай штотыднёвай навукова-аналітычнай рубрыкі. Відэаэсэ выходзяць у межах шоу «Раніца з Белсатам» на Белсат і прысвечаны крытычнаму аналізу найноўшых тэхналогій і футуралогіі.
У якасці запрошанага эксперта-хіміка супрацоўнічае з беларускімі расследвальнікамі (напрыклад, Беларускім расследвальніцкім цэнтрам)
У апошнія гады Бесараб дае футуралагічныя прагнозы для беларускіх СМІ (на тэмы тэхналагічнага развіцця, эканомікі і глабальных рызыкаў) і актыўна займаецца кліматычнай і экалагічнай камунікацыяй. Рэгулярна публікуе аналітычныя артыкулы, прысвечаныя ўплыву змены клімату на Беларусь і Усходнюю Еўропу. Яго матэрыялы накіраваны на павышэнне дасведчанасці грамадства пра кліматычныя рызыкі, уразлівасць інфраструктуры і стратэгіі адаптацыі. У 2025 годзе Бесараб атрымаў прэмію Green Award за аналіз кліматычных анамалій у Беларусі і артыкулы, прысвечаныя лакальным стратэгіям адаптацыі. З 2025 года ў якасці запрошанага даследчыка супрацоўнічае з Інстытутам глабальных катастрафічных рызыкаў Сэта Баўма.
У красавіку 2026 года Сяргей Бесараб выступіў у якасці спікера на канферэнцыі незалежнага фармату TEDx (TEDxUlicaMinska), якая праходзіла ў Варшаве. У сваім дакладзе на тэму «Вы радыеактыўныя. І гэта цудоўная навіна» (руск.: «Вы радиоактивны. И это прекрасная новость») ён зрабіў аналіз праблемы масавай радыяфобіі, распавёў пра штодзённыя дозы іанізуючага выпраменьвання, якія чалавек атрымлівае ад навакольнага асяроддзя, і падкрэсліў жыццёвую неабходнасць фізічнай пісьменнасці для абароны ад сучасных тэхнагенных рызык.
Тэлеграм-канал
У снежні 2019 года Сяргей Бесараб стварыў у сацыяльнай сетцы «Тэлеграм» канал «Навукова-тэхнічны LAB-66 лабараторны часопіс беларускага хіміка», прысвечаны пытанням папулярызацыі хіміі і хімічных навук. Канал быў названы ў гонар лабараторыі № 66 у Інстытуце агульнай і неарганічнай хіміі НАН Беларусі, дзе Сяргей Бесараб працаваў да свайго звальнення.
За час існавання рэсурсу артыкулы з канала неаднаразова перадрукоўваліся беларускімі, украінскімі і расійскімі СМІ. Пасля пачатку паўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну інфармацыю з канала выкарыстоўвалі ў сваіх матэрыялах расследвальнікі маніторынгавага OSINT праекта «Беларускі Гаюн».
Па даных статыстычнага сэрвіса TGStat, станам на 2025 год рэсурс налічвае больш за 19.900 чытачоў і, такім чынам з’яўляецца буйнейшай беларускай тэматычнай суполкай, звязанай з папулярызацыяй хіміі, навуковай камунікацыіяй у галіне хімічных навук і пытаннях грамадзянскай бяспекі (радыяцыйная, хімічная і біялагічная абарона насельніцтва).
Грамадзянская пазіцыя У 2020 годзе падпісаў Зварот прадстаўнікоў навуковай грамадскасці Рэспублікі Беларусь у сувязі з падзеямі пасля 9 жніўня 2020 года. Выступіў з экспертным абвяржэннем абвінавачання Сцяпану Латыпаву ў падрыхтоўцы атручэння супрацоўнікаў МУС. У адказ на звальненне з працы стаў адным з заснавальнікаў Беларускага фонда навуковай салідарнасці. Супраць звальнення Бесараба з калегамі выступіла беларуская акадэмічная супольнасць у Звароце супраць рэпрэсій
У пачатку сакавіка 2022 года пасля пачатку паўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну на старонцы Акадэміі навук Беларусі ў сацыяльнай сетцы Linkedin, якую заснаваў і адміністраваў па асабістай ініцыятыве, апублікаваў Зварот беларускай навуковай супольнасці супраць вайны ва Украіне. Пасля шырокага распаўсюджання матэрыяла ў буйнейшых незалежных беларускіх Telegram-каналах (NEXTA Live, MotolkoHelp, БГМ), Прэзідыум НАН Беларусі зрабіў аправяржэнне на Зварот, з афіцыйнай праўладнай пазіцыяй Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Пазней Бесараб прааналізаваў даныя грамадзян са спісу «датычных да экстрэмісцкай дзейнасці» беларускага МУС і склаў статыстычную «мапу беларускага экстрэмізма» і «партрэт беларускага экстрэміста»36-летний минчанин Александр. Белорусский ученый составил портрет среднестатистического «экстремиста» — вот он какой — Зеркало, 18 лістапада 2022. Пазней таксама склаў адмысловы статыстычны «партрэт беларускага рэпрэсаванага навукоўца».
У красавіку 2023 года далучыўся да ініцыятывы «Пакуль усе не будуць вольныя» і ўзяў пад інфармацыйны патранаж палітычнага зняволенага, студэнта-хіміка Арцёма Баярскага.
У адказ на заявы пра размяшчэнне расійскай тактычнай ядзернай зброi, Бесараб пачаў у аналітычных матэрыялах выкрываць каардынаты і тэхнічныя характарыстыкі патэнцыйных месцаў захоўвання ядзернай зброі. Фактычнае падцвержанне правільнасці аналітычных высноваў наконт месцаў захоўвання расійскай тактычнай ядзернай зброі, раней зробленых Бесарабам, пачало з’яўляцца у матэрыялах замежных расследвальнікаў прыкладна праз год.
Як грамадскі актывіст і публічны абаронца акадэмічных свабод, Бесараб адзін з нямногіх актыўна прыцягвае ўвагу да трывання палітычна матываваных рэпрэссій супраць беларускіх навукоўцаў, да існых праблем беларускай навукі і магчымых варыянтаў іх вырашэння. У красавіку 2025 года вылучаўся ў эксперты першага складу Рады па медыяэтыцы.
У жніўні 2025 года на сваей старонцы ў сацыяльнай сетцы Facebook выклаў у адкрыты доступ фатаграфіі з пратэстаў 2020 года з польскай кнігі Marsz Białorusi, па якой сілавікі затрымліваюць беларусаў.
У кастрычніку 2025 года Бесараб выступіў у СМІ з аналізам інцыдэнтаў з метэазондамі на літоўскай мяжы. Эксперт паставіў пад сумнеў версію пра іх выкарыстанне для маштабнай кантрабанды, аргументуючы гэта эканамічнай немэтазгоднасцю такіх метадаў. Ён характарызаваў знойдзеныя аб’екты як даступныя інструменты для навуковых і адукацыйных праектаў (STEM), папулярныя сярод аматараў.
У пачатку 2026 года Бесараб апублікаваў справаздачу, у якой прааналізаваў тэхнічны бок абвінавачанняў у адрас затрыманых беларускіх радыёаматараў (гл. Рэпрэсіі супраць беларускіх радыёаматараў). Ён прывёў доказы тэхнічнай немагчымасці дэшыфроўкі сучасных пратаколаў спецсувязі грамадзянскім абсталяваннем. Гэты аналіз прыцягнуў міжнародную ўвагу да пераследу тэхнічнай інтэлігенцыі ў Беларусі: сітуацыю асвятлялі профільныя тэхналагічныя рэсурсы і , яе адзначылі міжнародныя радыёаматарскія арганізацыі, у тым ліку (UFRC). Бесараб таксама адзначаў, што рэпрэсіі супраць радыёсупольнасці ствараюць пагрозу для нацыянальнай сістэмы рэагавання на надзвычайныя сітуацыі.