Міхаіл Кірылавіч Балыкін (1930—2015) — беларускі спецыяліст у галіне механікі дэфармаванага цвёрдага цела. Кандыдат тэхнічных навук (1965), прафесар (1990). Заслужаны будаўнік БССР (1980), заслужаны работнік народнай адукацыі БССР (1991)Балыкін, Міхаіл Кірылавіч (кандыдат тэхнічных навук ; 1930—2015) .
Біяграфія Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (1955). З 1956 года ў Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце, прафесар кафедры «Супраціўленне матэрыялаў і тэорыя пругкасці» (у 1993—2007 гадах — загадчык кафедры), дэкан вячэрняга факультэта (1975—1980), прарэктар па вучэбнай рабоце (1980—1993).
Пайшоў з жыцця ў лістападзе 2015 года.
Навуковая дзейнасць Навуковыя інтарэсы: разлік элементаў канструкцый на тэмпературнае ўздзеянне; будаўнічая механіка.
Літаратура Республика Беларусь : энциклопедия. [В 7 т.] Т. 2. — Минск, 2006.
Кто есть кто : доктора наук, профессора, заслуженные деятели науки и лауреаты премий Белорусской государственной политехнической академии : справочник. — Минск, 2000. (Інфармацыя на с. 112.)
Катэгорыя:Механікі Беларусі Катэгорыя:Механікі СССР Катэгорыя:Заслужаныя будаўнікі Беларускай ССР Катэгорыя:Заслужаныя работнікі народнай адукацыі Беларускай ССР Катэгорыя:Дэканы БНТУ