Яўген Яўгенавіч Жук (нар. , г. Казельск, Калужская вобласць, Расія) — беларускі матэматык, спецыяліст у галіне тэорыі імавернасцей і матэматычнай статыстыкі. Доктар фізіка-матэматычных навук (2000), прафесар (2008).
Біяграфія Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (факультэт прыкладной матэматыкі і інфарматыкі, спецыяльнасць «Прыкладная матэматыка», 1991; аспірантура, 1993).
Працуе ў Беларускім дзяржаўным універсітэце (факультэт прыкладной матэматыкі і інфарматыкі, кафедра матэматычнага мадэлявання і аналізу даных, прафесар).
Навуковыя інтарэсы: статыстычная класіфікацыя мнагамерных назіранняў; статыстычны аналіз часавых радоў; тэорыя імавернасцей і матэматычная статыстыка.
Бібліяграфія Устойчивость в кластер-анализе многомерных наблюдений : диссертация … доктора физико-математических наук : 01.01.05 : защищена 11.06.1999 : утверждена 09.02.2000 / Жук Евгений Евгеньевич. — Минск, 1999. Математическая и прикладная статистика / Ю. С. Харин, Е. Е. Жук. — Минск, 2005. Устойчивость в кластер-анализе многомерных наблюдений / Е. Е. Жук, Ю. С. Харин. — Минск, 1998. Кластер-анализ реализаций временных рядов авторегрессии / Е. Е. Жук // Автоматика и телемеханика. — 2003. — № 1. — С. 74—85.
Літаратура Жук Яўген Яўгенавiч // Матэматычная энцыклапедыя. — Минск, 2001. — С. 417.
Жук Евгений Евгеньевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 3. — С. 566.
Катэгорыя:Матэматыкі СССР Катэгорыя:Матэматыкі Беларусі