Будынак жаночай гімназіі — колішні будынак у Мазыры, які размяшчаўся на плошчы Леніна, 4.
Гісторыя Пабудаваны ў канцы XIX стагоддзя для Мазырскай жаночай гімназіі. У 1917 годзе гімназія пераўтворана ў адзіную працоўную школу 2-й ступені.
У жаночай гімназіі ў 1911—1919 гадах вучылася В. З. Харужая — дзеяч рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі, адзін з арганізатараў і кіраўнікоў камуністычнага падполля ў Віцебску ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза. У 1960 годзе на ўшанаванне памяці В. З. Харужай на будынку былой гімназіі ўстаноўлена мемарыяльная дошка.
У канцы XX стагоддзя выкарыстоўвалася як навучальная ўстанова. Знесена разам з іншай забудовай плошчы пасля 1985 года.
Архітэктура Двухпавярховы цагляны будынак П-падобны ў плане. У 1-м паверсе меўся праезд ва ўнутраны двор. Сцены 2-га паверха крапаваны філёнгавымі і руставанымі лапаткамі, ліштвамі з франтонамі, фрызам. Уваходы ў будынак праз вестыбюлі бакавых крылаў. Планіроўка 1-га і 2-га паверхаў калідорная. Паверхі злучала шырокая двухмаршавая лесвіца.
Літаратура
Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Мазыра Катэгорыя:Знішчаныя збудаванні Беларусі Катэгорыя:XIX стагоддзе ў Мазыры Катэгорыя:Плошча Леніна (Мазыр) Катэгорыя:Зніклі ў 1990-я гады Катэгорыя:З’явіліся ў XIX стагоддзі