«Папялушка з чатырма рыцарамі» () — паўднёвакарэйскі драматычны тэлесерыял, спрадзюсараваны Квон Хёк Чанам і Лі Мін У. У галоўных ролях зняліся акцёры Пак Со Дам, Чон Іль У, Ан Джэ Хён, Лі Чон Шын, Чхвэ Мін і ўдзельніца K-pop гурта Apink Сон На Ын. Серыял паказвалі на тэлеканале tvN у Паўднёвай Карэі з 12 жніўня па 1 кастрычніка 2016 года.
Сюжэт Ын Ха Вон (Пак Со Дам) — разумная вучаніца старшай школы, якая марыць стаць настаўніцай. У дзяцінстве яна страціла маці ў жудасным пажары. Калі яе бацька зноў ажаніўся, і жорсткая мачаха са зводнай сястрою пераехалі жыць да іх, дзяўчына была змушаная шукаць працу, каб аплаціць сваю вучобу і мемарыял маці. Па волі лёсу здараецца так, што яна сустракае старога спадара, кіраўніка вядомай буйной карпарацыі, які прапаноўвае ёй пераехаць у свой асабняк, каб даглядаць трох яго ўнукаў, спадчыннікаў маёмасці. Пад адным дахам з бунтаром і адзіночкай Кан Джы Унам (Чон Іль У), плэйбоем і марнатраўцам Кан Хён Мінам (Ан Джэ Хён) і вельмі мілым спеваком Кан Со Ву (Лі Чон Шын) Ха Вон зразумела, што трапіла ў самы гарачы любоўны чатырохвугольнік, які толькі можна сабе ўявіць у сучаснай казцы. Таксама ў асабняку чэбалей Ха Вон знаёміцца з прыгажуном Лі Юн Сонам (Чхвэ Мін), які працуе тут целаахоўнікам братоў, і суседскай дзяўчынай Пак Хе Джы (Сон На Ын), закаханай у Кан Хён Міна з дзяцінства.
Катэгорыя:Драматычныя тэлесерыялы Катэгорыя:Тэлесерыялы Паўднёвай Карэі Катэгорыя:Тэлесерыялы 2016 года