1-я Беларуская партызанская брыгада — партызанская брыгада, створаная ў верасні 1943 года на базе вылучанага ў ліпені 1-й Беларускай партызанскай брыгадай першага складу атрада А. Дз. Гурко (былы атрад А. П. Дзіка, створаны ў лютым 1942 года). Брыгада дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Сенненскага, Лепельскага і Халопеніцкага раёнаў. 28 чэрвеня 1944 года брыгада (538 партызан, 3 атрады) злучылася з Чырвонай Арміяй.
Склад 1-ы атрад; 2-гі атрад; 3-і атрад.
Камандаванне Камандзіры А. Дз. Гурко; Р. У. Шкрэда
Камісар Р. У. Шкрэда
Начальнік штаба М. М. Бальшакоў
Гісторыя Партызаны рабілі дыверсіі на дарогах Халопенічы — Лепель, Халопенічы — Сянно, Халопенічы — Крупкі, Лепель — Барысаў. У сакавіку 1944 года знішчылі нямецкі ахоўны пункт моста цераз раку Эса на шляху Халопенічы — Сянно. У маі — чэрвені 1944 года ў час карнай аперацыі «Баклан» удзельнічалі ў абароне Сенненскай зоны, з баямі выйшлі з акружэння, захапілі мост цераз раку Эса і ўтрымлівалі да падыходу Чырвонай Арміі.
Літаратура
Катэгорыя:Савецкія партызанскія злучэнні, брыгады і атрады на акупіраванай тэрыторыі Беларусі (1941—1944) Катэгорыя:З’явіліся ў 1943 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1944 годзе