Рыгор Сямёнавіч Левін (1899, Магілёўская губерня — ) — беларускі ўрач-хірург, арганізатар аховы здароўя. Кандыдат медыцынскіх навук (1940). Заслужаны ўрач БССР (1941)110 лет со дня рождения Григория Семеновича Левина .
Біяграфія Скончыў Харкаўскі медыцынскі інстытут (1926). Загадчык сельскай участковай бальніцы (1926—1928), галоўны ўрач раённай бальніцы Бабруйскай акругі (1928).
Асістэнт Мінскага медыцынскага інстытута (1932—1940). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. З 1949 года старшы навуковы супрацоўнік, загадчык хірургічным аддзелам Беларускага НДІ туберкулёзу, вучоны сакратар інстытута (з 1960).
Літаратура Григорий Семенович Левин (1899—1973): Некролог // Здравоохранение Белоруссии. — 1973. — № 12. — С. 76.
Спасылкі Медицинские работники Могилёвской области. Левин Григорий Семенович // Магілёўская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна Левин Гирш Симонович // Праект «Память народа»
Катэгорыя:Хірургі Беларусі Катэгорыя:Хірургі СССР Катэгорыя:Постаці беларускай аховы здароўя Катэгорыя:Заслужаныя ўрачы Беларускай ССР Катэгорыя:Медыкі Вялікай Айчыннай вайны