Юрый Валянцінавіч Гулькевіч ( — , г. Мінск) — вучоны ў галіне паталагічнай анатоміі, член-карэспандэнт АМН СССР, заслужаны дзеяч навукі Беларусі. Доктар медыцынскіх навук, прафесар.
Біяграфія Скончыў Іркуцкі дзяржаўны ўніверсітэт у 1930 годзе. Працаваў патолагаанатамам у Кузнецку. У 1934—1940 гадах асістэнт, у 1940—1941 гадах кафедры паталагічнай анатоміі Новасібірскага медыцынскага інстытута. У 1941—1950 гадах начальнік патолагаанатамічнай лабараторыі арміі, фронту (1-ы Беларускі фронт) і ў Групе савецкіх войскаў у Германіі. У 1950—1955 гадах на пасадзе загадчыка кафедры паталагічнай анатоміі Таджыкскага медыцынскага інстытута,
З 1955 па 1974 год працаваў Беларускім дзяржаўным медыцынскім універсітэце. Адначасова галоўны патолагаанатам Міністэрства аховы здароўя БССР.
Памёр у Мінску. Пахаваны на Паўночных могілках.
Крыніцы
Літаратура Архив патологии. — 1965. — Т. 27. — № 4. — С. 94-95. Беларуская ССР : кароткая энцыклапедыя : у 5 т. — Мінск, 1981. — Т. 5. — С. 182.
Белорусская ССР : краткая энциклопедия : в 5 т. — Минск, 1982. — Т. 5. — С. 178. Белорусский медицинский журнал. — 2005. — № 1 (11). — С. 122—124. Доктор медицинских наук, профессор Ю. В. Гулькевич : к 100-летию со дня рождения : биобиблиографический указатель / Министерство здравоохранения Республики Беларусь, Белорусский государственный медицинский университет; [авторы-составители: С. М. Марголина, Н. Ю. Вайцехович]. — Минск : БГМУ, 2007. — 35 с. Заведующие кафедрами и профессора Минского медицинского института (1921—1996) : биографический справочник / Н. Ф. Змачинская, М. В. Мальковец, А. Н. Пересада. — Минск, 1999. — С. 105—106. Здравоохранение Беларуси. — 1974. — № 6. — С. 88—89. Смольянников А. В. Гулькевич Юрий Валентинович // Большая Медицинская Энциклопедия. Изд. 3-е. / Главный редактор Б. В. Петровский.— М.: Советская энциклопедия, 1974—1989. — Т. 6.
Спасылкі Гулькевич Юрий Валентинович (25.01(07.02).1905—01.04.1974) // Сайт БДМУ
Катэгорыя:Патолагаанатамы СССР Катэгорыя:Члены-карэспандэнты АМН СССР Катэгорыя:Медыкі Вялікай Айчыннай вайны