Хайленд (, , ) — самая вялікая з 32 акруг Шатландыі. Размяшчаецца на тэрыторыі Паўночна-Шатландскага нагор’я. Мяжуе з акругамі Абердзіншыр, Аргайл-энд-Б’ют, Моры і Перт-энд-Кінрос.
Акруга была створана ў 1975 годзе. З 1975 года па 1996 год у Хайлендзе дзейнічала двухузроўневая сістэма кіравання — нараўне з абласной радай існавалі мясцовыя кіруючыя рады ва ўсіх васьмі раёнах Хайленда (Бадэнох і Стратспей, Кейтнес, Інвернес, Лохабер, Нэрн, Рос і Сатэрхат). У 1996 годзе гэтыя мясцовыя органы самакіравання скасавалі і іх функцыі ўзяў на сябе новаабраны Савет Хайленда.
Катэгорыя:Вобласці Шатландыі