Павукі (Araneae, Aranei) — атрад членістаногіх, другі па колькасці вядомых прадстаўнікоў у класе павукападобных: каля 41 тысячы відаў.

Апісанне

Даўжыня ад 0,7 мм да 11 см. Самкі большыя за самцоў. Афарбоўка разнастайная. Цела складаецца з укрытых шчытком галавагрудзей і брушка, якія злучаны кароткай сцяблінкай. Вачэй 4 пары. Канечнасцей 6 пар (хадзільных ног 4 пары, з іх дапамогай робяць лоўчыя сеткі, яйцавыя коканы). На канцах хеліцэраў адкрываюцца пратокі ядавітых залоз. На брушку бародаўкі (1—4 пары) з адтулінамі павуцінных залоз. Павуціна дыяметрам да 3—7·10−3 мм складаецца з бялку фібраіну; трываласць на разрыў да 260 кг/мм; мае ў сабе бактэрыцыдныя рэчывы. Есць органы дотыку, нюху, слыху. Для павукоў характэрны складаныя паводзіны, некаторым уласцівы канібалізм.

Распаўсюджанне

Пашыраны ўсюды, акрамя Антарктыды. На Беларусі каля 300 відаў з сямействаў , , , , , і інш.

Таксанамія

Вядомы з дэвону (каля 400 млн г. назад). Падзяляюцца на 3 падатрады: , , і вышэйшыя .

Спосаб жыцця

Жывуць пераважна на сушы. Вандроўныя не будуюць сховішчаў, аселыя селяцца ў норках і логавах. Пераважна начныя жывёлы. Актыўнасць залежыць ад тэмпературы і вільготнасці асяроддзя. Драпежнікі. Кормяцца насякомымі, трапічныя птушкаеды — дробнымі птушкамі, жабамі, яшчаркамі, мышамі.

Раздзельнаполыя. Самкі адкладваюць яйцы ў коканы або яйцавыя мяшкі, якія носяць з сабой і ахоўваюць.

Гл. таксама

Павукі-птушкаеды Вялікі сплаўны павук Eresus cinnaberinus

Зноскі

Літаратура

Катэгорыя:Атрады павукападобных