Джэйш аль-Рашыдын (, ) — іракская суніцкая паўстанцкая групоўка, якая ўдзельнічала ў шматлікіх партызанскіх акцыях супраць кааліцыйных сіл на чале з ЗША.

Была актыўна ў 2003—2008 і 2013—2017 гадах.

Групоўка створана ў першыя дні акупацыі Іраку, пачаўшы збіраць зброю з пакінутых ваенных лагераў іракскай арміі ў прыгарадах Багдаду. Батальёны «Джэйш аль-Рашыдын» дыслакаваліся ў розных частках краіны, у тым ліку ў паўночных і паўднёвых правінцыях. У склад арганізацыі ўвайшлі былыя вайскоўцы арміі Садама Хусейна, байцы Рэспубліканскай гвардыі і Федаін Садам.

У верасні 2007 года яна ўвайшла у скад кааліцыі «Фронт джыхаду і рэформаў».

Гл. таксама Спіс узброеных груповак грамадзянскай вайны ў Іраку (2011—2017)

Спасылкі - Al-Rashedeen Army English web site. - Al-Rashedeen Army Arabic web site. - logo

Катэгорыя:Іракскія паўстанцы Катэгорыя:Іракскія групоўкі, якія змагаюцца супраць ІДІЛ Катэгорыя:Арганізацыі, заснаваныя ў 2003 годзе