Факультэт павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі ГДМУ — структурнае падраздзяленне Гомельскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. Датай адкрыцця факультэта, згодна з загадам Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, лічыцца 3 студзеня 2017 года.
Кафедры У структуры факультэта (загад рэктара ад 01.03.2018 № 59) былі наступныя кафедры:
паліклінічнай тэрапіі і агульнаўрачэбнай практыкі з курсам ФПКіП; фтызіяпульманалогіі з курсам ФПКіП; сацыяльна-гуманітарных дысцыплін; неўралогіі і нейрахірургіі з курсам медыцынскай рэабілітацыі; псіхіятрыі, наркалогіі і медыцынскай псіхалогіі; атарыналарынгалогіі з курсам афтальмалогіі.
З аднаўленнем медыка-прафілактычнага факультэта ў 2024 годзе на факультэце — наступныя кафедры: унутраных хвароб № 2 з курсам ФКПіП; замежных моў; неўралогіі і нейрахірургіі з курсамі медыцынскай рэабілітацыі, ФКПіП; атарыналарынгалогіі з курсамі афтальмалогіі і стаматалогіі; паліклінічнай тэрапіі і агульнаўрачэбнай практыкі з курсам ФПКіП.
Дэканы Наталля Віктараўна Галіноўская (з 2017)
Крыніцы
Спасылкі Факультэт павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі
Катэгорыя:З’явіліся ў 2017 годзе Катэгорыя:2017 год у Гомелі