Сьенфуэ́гас () — горад на паўднёвым узбярэжжы цэнтральнай Кубы, адміністрацыйны цэнтр правінцыі Сьенфуэгас. Горад заснаваны французскімі эмігрантамі ў 1819 годзе пад назвай Фернардзіна-дэ-Хагуа. Сучасную назву горад атрымаў у 1880 годзе.

Сучасны Сьенфуэгас — буйны марскі порт, вузел аўтамабільных дарог, чыгуначная станцыя, цэнтр гандлю цукрам, тытунём і кавай. У горадзе маецца нафтаперапрацоўчы завод. Побач з горадам — недабудаваная і закінутая АЭС.

У 2005 годзе гістарычны цэнтр горада быў унесены ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Насельніцтва 1970 год — 85,2 тыс. жыхароў. 1984 год — 108 тыс. жыхароў. 2001 год — каля 130 тыс. жыхароў. 2012 год — 164,9 тыс. жыхароў.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Гарады Кубы Катэгорыя:Населеныя пункты, заснаваныя ў 1819 годзе