Мадáм дэ Лавернь (; вядомая як Ленадарыда; 1620 ― 167?) ― французская паэтэса, прадстаўніца прэцыёзнай літаратуры.

Біяграфія Дзявочае прозвішча ― Ле Ру. Існуе зусім мала інфармацыі пра паэтку Ле Ру, якая выдала дыхтоўны зборнік паэзіі пад імем Мадам дэ Лавернь.

«Слоўнік прэцыёзніцаў» (), апублікаваны ў 1660 г., распавядае пра яе: «Ленадарыда (пісьменніцы-прэцыёзніцы пераназывалі сябе імёнамі, запазычанымі з Антычнасці) — удава-прэцыёзніца, ва ўзросце сарака гадоў»; такім чынам, яна павінна была нарадзіцца ў 1620 годзеDictionnaire des précieuses, de Somaize et Livet; Hildesheim, 1856..

Лесбіянка, мадам дэ Лавернь прызналася ў адным з сваіх санетаў у каханні да мадмуазэль Гадфруа ― «Санет да мадмуазэль Гадфруа»Recueil de poésies; C. Barbin, 1680, p. 156..

Творчасць Адзіны зборнік твораў пісьменніцы (выдадзены пасля смерці ў 1680 годзе), які дайшоў да нашага часу, складаецца з элегій, паэмы, мадрыгалаў, празаічных партрэтаў, свайго роду кампазіцый, вельмі модных у той час. Тагачасныя крытыкі адзначаюць «сэнс, правільнасць і густ» аўтараViollet-le-Duc, Bibliothèque poétique, p. 574..

Творы Recueil de poésies; C. Barbin, 1680Старонка Gallica, https://gallica.bnf.fr/ark:/12148/bpt6k74569q/f1.item.

Катэгорыя:Паэтэсы Францыі Катэгорыя:Франкамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Прэцыёзная літаратура Катэгорыя:Лесбіянства Катэгорыя:Пісьменніцы Францыі