Таццяна Іванаўна Хмялькова (, в. Грачушына, Расонскі раён, Віцебская вобласць — ) — свінарка саўгаса «Расонскі», Герой Сацыялістычнай Працы (1966).

Біяграфія Атрымала пачатковую адукацыю ў роднай вёсцы. Некаторы час дзяўчына працавала на пошце ў райцэнтры, затым яе перавялі ў паштовае аддзяленне ў вёсцы Сяляўшчына.

З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны вярнулася ў родную вёску. Пасля вызвалення раёна летам 1944 года удзельнічала ў аднаўленні сельскай гаспадаркі. Па закліку камсамола паехала працаваць на будоўлі народнай гаспадаркі ў Літоўскай ССР і Калінінградскай вобласці РСФСР. Потым вярнулася ў родны край і пасялілася ў вёсцы Бірузова Парыцкага сельсавета.

У 1958 годзепачала працаваць на мясцовай свінаферме. У 1966 годзе за дасягнутыя поспехі ў развіцці жывёлагадоўлі, павелічэнні вытворчасці і нарыхтовак мяса было прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы з уручэннем ордэна Леніна і залатога медаля «Серп і Молат».

Жыла ў вёсцы Бірузова Расонскага раёна Віцебскай вобласці, затым у горадзе Нарва Эстонскай Рэспублікі. Узнагароджана ордэнам Леніна (1966).

Літаратура Бураков, В. Неугомонная / В. Бураков // Знаменосцы трудовой славы / сост. Г. С. Гужва, В. Г. Скопа, Е. Я. Рыклин. — Мн., 1984. — С.315-317. Герасімава, Н. Зорка Расоншчыны / Н. Герасімава // Голас Расоншчыны. — 2001. — 19 студз. — С. 1. Хмялькова Таццяна Іванаўна // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Расонскага раёна / гал. рэд. Б. І. Сачанка [і інш.]. — Мн., 1994. — С. 531. Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. — Минск, 2009. — Т. 2, кн. 2 : Брестская область. — С. 565.