Арт ван дэр Нер (; 1603/1604, Гарынхем — , ) — галандскі жывапісец эпохі Залатога стагоддзя; родапачынальнік жанру начнога пейзажу.

Біяграфія Юнацтва мастака прайшло ў родным горадзе ў Паўднёвай Галандыі. Найвядомейшымі мастакамі Гарынхема ў той час былі браты Ёхім і Рафаэль Гавертс Кампхёйзен. Апошні стаў настаўнікам ван дэр Нера, акрамя таго, Арт ажаніўся з яго сястрой. Каля 1632 года маладая сям’я пераехала ў Амстэрдам, дзе ў іх нарадзілася шасцёра дзяцей: Эглон (1634—1703), Ёханес (1637/1638-1665), Пітэр (нар. 1640), Карнелія (нар. 1642), Пітэр (нар. 1648) і Аліда (нар. 1650). Не маючы магчымасці пракарміць сям’ю сваім рамяством, жывапісец зрабіўся ўладальнікам шынка. У такой якасці ён узгадваецца ў дакументах 1659 і 1662 гадоў. Аднак 12 снежня 1662 года наступіла банкруцтва, маёмасць ван дэр Нера была апісана. Карціны, напісаныя ім, шанаваліся вельмі нізка — у сярэднім, па пяць гульдэнаў за палатно. Астатнія паўтара дзесяцігоддзя мастак пражыў у галечы.

Старэйшы сын ван дэр Нера, Эглон, таксама стаў мастаком.

Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1600-я гады Катэгорыя:Мастакі Нідэрландаў XVII стагоддзя Катэгорыя:Мастакі-пейзажысты Нідэрландаў Катэгорыя:Мастакі барока