Уладзімір Фёдаравіч Храленка (нар. , в. Займішча, Бранская вобласць) — беларускі аграном, спецыяліст у галіне дзяржаўнага кіравання сельскай гаспадаркай і харчаваннем; член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання.
Біяграфія Пасля заканчэння сярэдняй школы ў Клінцах паступіў у Белдзяржсельгасакадэмію, які скончыў у 1985 годзе.
Працаваў галоўным аграномам у пінскім калгасе імя Калініна, спецыялістам райсельгасхарча, аграномам-меліяратарам калгаса «Перамога» (1987—1993). З 2007 года — дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства «Парахонскае».
Выбіраўся дэпутатам Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў 28 склікання, членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання.
Узнагароды Адзначаны медалямі «За працоўныя заслугі» і юбілейным «100 гадоў органам дзяржаўнага кіравання сельскай гаспадаркай і харчаваннем Беларусі», ганаровымі граматамі Мінсельгасхарча і Брэсцкага аблвыканкама.
Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь (2025)Дзяржузнагарод і Падзякі Прэзідэнта ўдастоены больш за 60 прадстаўнікоў розных сфер дзейнасці .
Спасылкі Звесткі пра выбраных дэпутатаў Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў дваццаць восьмага склікання УЛАДЗІМІР ХРАЛЕНКА: «МАЦНЕЙ ЗА ЎСІХ ТОЙ, ХТО ВАЛОДАЕ САБОЙ»
Катэгорыя:Раслінаводы Беларусі Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў 28-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Пінскага раённага Савета дэпутатаў Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Пінскага раёна