Джавані Батыста Мароні, таксама Джамбатыста Мароні (; каля 1522, Альбіна, правінцыя Бергама — , Бергама) — італьянскі мастак, адзін з найбуйнейшых партрэтыстаў XVI стагоддзя.
Біяграфія Сын архітэктара, вучыўся ў Алесандра Банвічына (Марэта) у Брэшыі. Працаваў у Трэнта, Бергама (у канцы 1540-х гг.), Альбіна, Вероне, Мілане. Два кароткія тэрміны знаходжання Мароні ў Трэнта супалі з двума пасяджэннямі Трыдэнцкага сабора (1546—1548 і 1551—1553), да гэтага перыяду адносяцца работы мастака ў алтары сабора Санта-Марыя Маджорэ ў Бергама. Тады ж ён пазнаёміўся з Тыцыянам (легенда XIX ст. аб вучнёўстве ў Тыцыяна ў цяперашні час не пацвярджаецца). Адчуў уплыў Ларэнца Лота і Джыралама Савальда. Быў у Бергама вельмі запатрабаваным партрэтыстам.
Катэгорыя:Мастакі Італіі XVI стагоддзя Катэгорыя:Мастакі маньерызму Катэгорыя:Мастакі-партрэтысты Італіі