Паулус Янс Марэлсэ (; 1571, Утрэхт — , Утрэхт) — нідэрландскі мастак эпохі барока.

Жыццё і творчасць П. Марэлсэ вучыўся жывапісу ў майстэрні мастака Міхіла ван Мірэвелта. У 1596 годзе здзейсніў падарожжа ў Італію, па вяртанні з якога ў 1602 годзе займаецца пераважна партрэтным жывапісам — Марэлсэ піша партрэты прадстаўнікоў арыстакратычных і заможных гандлёвых сем’яў Нідэрландаў, а таксама сваіх калег-мастакоў. Удзельнічаў у арганізацыі гільдыі Св. Лукі (мастакоў) ва Утрэхце і быў яе першым старшынёй. Пасля 1620 г. стварае ў асноўным гістарычныя палотны, а таксама карціны на рэлігійныя і міфалагічныя тэмы. Акрамя жывапісу, займаўся таксама архітэктурай (спраектаваў Кацярынінскую браму ва Утрэхце) і палітыкай (быў членам Гарадской рады). Адзін з заснавальнікаў Утрэхцкага ўніверсітэта. Працы П. Марэлсэ ўжо ў гады яго творчасці карысталіся вялікім попытам сярод калекцыянераў.

Сын мастака, Ёхан Марэлсэ, таксама быў вядомым мастаком.

Катэгорыя:Мастакі Нідэрландаў XVI стагоддзя Катэгорыя:Мастакі Нідэрландаў XVII стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары Нідэрландаў Катэгорыя:Мастакі-партрэтысты Нідэрландаў Катэгорыя:Мастакі барока