Лукас Мозер (каля 1390 — пасля 1434?) — нямецкі жывапісец, магчыма, таксама вітражыст позняй готыкі, сыграў значную ролю ў развіцці нямецкага мастацтва пачатку XV стагоддзя. Захаваўся адзіны падпісаны твор з яго імем — Алтар святой Магдаліны (1431, царква Санкта-Марыя-Магдалена, Тыфенброн бліз Пфорцгайма). Алтар незвычайны па сваім выглядзе — ён спалучае форму трыпціха і так званай анконы.
Катэгорыя:Мастакі Германіі XV стагоддзя Катэгорыя:Мастакі готыкі Катэгорыя:Мастакі Адраджэння Катэгорыя:Паўночнае Адраджэнне