Узброеныя сілы Іспанскай Рэспублікі () або Іспанскія рэспубліканскія ўзброеныя сілы — нацыянальныя ўзброеныя сілы Другой Іспанскай Рэспублікі, якія існавалі з 1931 па 1939 год і прымалі ўдзел у грамадзянскай вайне ў Іспаніі. Дзяліліся на Іспанскую рэспубліканскую армію (), з 1936 года — Народная армія Іспанскай Рэспублікі (); Іспанскі рэспубліканскі флот (), які ўключаў у сябе марскую авіяцыю; Іспанскую рэспубліканскую авіяцыю (), у склад якой таксама ўваходзіла на некаторых этапах марская авіяцыя.
Гісторыя Узброеных сіл Іспанскай Рэспублікі дзеліцца на дзве часткі: даваенную, калі яны былі адзінай арганізацыяй, і ваенную, калі частка арміі падтрымала путчыстаў з іспанскай фалангі, а частка засталася лаяльнай рэспубліканскаму ўраду і ўступіла ў канфлікт з нацыяналістамі.
Спасылкі Foro Militar General
Катэгорыя:Узброеныя сілы Другой Іспанскай Рэспублікі