Бязоднае балота — балота, якое да сярэдзіны ХХ ст. існавала на паўночны ўсход ад былой вёскі Прудок у Гомелі.

Пачало асушацца для пашырэння тэрыторыі пад жылую забудову, а таксама з мэтай ліквідаваць небяспеку, якая сыходзіла ад балота (там нярэдка танулі людзі і свойская жывёла). Было засыпана разам з невялікім азярцом. На вызваленым ад балота абшары паступова сфармавалася цяперашняя вуліца Юнацкая і іншыя вуліцы ПрудкаРогалев, А. Ф. Гомель. Страницы истории, формирование улиц, местные тайны и загадки / А. Ф. Рогалев. — Гомель : Барк, 2014. — С. 187.. Рэшткі дрэнажнай сістэмы дагэтуль прысутнічаюць на ўчастку вуліцы Ніжняй, паралельным 2-му завулку КрупскайГомель. Атлас туриста. / Справоч. изд. Ред. Ю. М. Нестеровская. — Минск : РУП «Белкартография», 2019. — С. 15..

Былое балота доўга давалася прудкоўцам у знакі, асабліва вёснамі і падчас моцных дажджоў. Здаралася, што не толькі на вуліцах, але і ў дамах стаяла вада. Па звестках старажылаў, найбольш адчувальнай была паводка 1966 г.Рогалев, А. Ф. Гомель. Страницы истории, формирование улиц, местные тайны и загадки / А. Ф. Рогалев. — Гомель : Барк, 2014. — С. 188.

Фарманта «Бязоднае» ў тапоніме ўказвае на ўяўленні жыхароў аб надзвычайнай глыбіні балота. Між тым, супаставіць азначаны тапонім з гістарычна вядомымі праблематычна. Балота ў раёне Прудка без указання назвы зафіксавана «Генеральным планам Беліцкага павета» 1784 г. У яго раёне тады працякала невялікая рачулка Камсіна, утвараючы азярцоГенеральный план Белицкого уезда / Генеральное межевание Могилевской губернии 1784 г.. Апошняе, па ўсім відаць, мела сугучную назву. Прынамсі, у «Рэестры рэвізіі гаспадарскай Гомельскай воласці» 1560 г. згадваецца аб’ект Камсін (без тлумачэння яго спецыфікацыі), які разам з зямлёй Токарава поле трымаў святар валатаўской Мікольскай царквыАкты, издаваемые Комиссиею, высочайше учрежденною для разбора древних актов в Вильне : Акты Главного литовского трибунала. — Вильна : Тип. А. Г. Сыркина, 1886. — Т. 13 — С. 376..

Назва «Камсін» («Камсіна») можа разглядацца як рэлікт старажытнай балцкай гідраніміі, бо знаходзіць апелятывы ў літоўскай і латышскай мовах: «kamšà» (літ.), «kamsa» (лат.)  — 1) суччам і галлём высланая дарога, гаць; 2) багністае месца; 3) запруда ў рацэ; «kamšỹnė» (літ.) — 1) гразкае балоцістае месца; 2) гацьНевская Л. Г. Словарь балтийских географических апеллятивов / Л. Г. Невская // Балто-славянский сборник [Текст] / [Отв. ред. В. Н. Топоров] ; АН СССР. Ин-т славяноведения и балканистики. — Москва : Наука, 1972. — С. 334..

Катэгорыя:Гідраграфія Гомеля Катэгорыя:Гісторыя Гомеля Катэгорыя:Балоты Гомельскай вобласці