Бітва на Эбра — адна з самых буйных бітваў перыяду грамадзянскай вайны ў Іспаніі. Баявыя дзеянні развіваліся на фронце даўжынёю ў 60 кіламетраў.

Перадгісторыя Да лета 1938 года зона, падкантрольная прыхільнікам Рэспублікі, апынулася раздзеленай на дзве часткі: Усходні фронт (Каталонія) быў адрэзаны ад Цэнтральнага і Паўднёвага. Гэта стварала вялікія цяжкасці, у прыватнасці, у кіраванні арміяй. Акрамя таго, непасрэднай пагрозе падвяргалася Валенсія, дзе ў той час знаходзіўся рэспубліканскі ўрадИрина Лагунина, Виктор Черецкий. 70-летие битвы на Эбро. Роль советских советников в испанской войне [дают интервью испанские историки и исследователи гражданской войны Рафаэль Пермуй (Rafael Permuy), Сесарь Видаль (César Vidal), Энрике Гутьеррес (Enrique Gutierrez)] // Радио Свобода : радиовещательная организация. — 12 июня 2008..

Урадавае камандаванне спадзявалася аб’яднаць адрэзаныя войскі ў Каталоніі з асноўнымі сіламі. У рэспубліканцаў была і знешнепалітычная задача: даказаць заходнім дэмакратыям — Францыі і Вялікабрытаніі — што Рэспубліка яшчэ цалкам баяздольна і можа не толькі супраціўляцца генералу Франсіска Франка, але і наносіць яму зруйнавальныя ўдары.

Начальнік Генеральнага штаба Народнай арміі Вісентэ Роха і галоўны ваенны саветнік СССР у Іспаніі Кузьма Качанаў распрацавалі план наступальнай аперацыі. Меркавалася пераадолець не надта шырокую (150—200 метраў), але хуткаплынную і з стромкімі берагамі раку Эбра ў нізоўях з выхадам у тыл групоўкі генерала Хасэ СальчагаБуря в Леванте. Данилов С. Ю. Гражданская война в Испании (1936 – 1939). 2004.

Бакі Першапачаткова армія Рэспублікі некалькі пераўзыходзіла праціўніка па колькасці, але ў мяцежнікаў было значна больш авіяцыі (у тым ліку нямецкія авіятары з легіёну «Кондар»), асабліва бамбардзіровачнай, і артылерыі. Акрамя таго, у шэрагах рэспубліканцаў было шмат маладых навабранцаў, а ў франкістаў – прафесійныя вайскоўцы з вялікім вопытам баявых дзеянняў. На іх баку на Эбры ваявалі і прадстаўнікі белай эміграцыі. У мемуарнай літаратуры, напісанай самімі белагвардзейцамі, называецца лічба ад 70 да 128 добраахвотнікаў. Іспанскія крыніцы, больш дакладныя, паколькі грунтуюцца на спісах асабістага складу Замежнага легіёну, у якім служылі гэтыя расіяне. Яны называюць лічбу ў 40 чалавек.

Усяго ў аперацыі з боку рэспублікі прыцягнуты каля 80 тысяч чалавекThomas, Hugh. The Spanish Civil War. Penguin Books. 2001. London. p.813Beevor, Antony. The Battle for Spain. The Spanish Civil War 1936–1939. Penguin Books. London. 2006. p.350 (паводле даследчыка Х. Топсана), 70—80 палявых батарэй, 27 зенітных гармат і 22 танка Т-26Thomas, Hugh. The Spanish Civil War. Penguin Books. 2001. London. p.816. Супрацьлеглы бок першапачаткова прыцягнуў 100 знішчальнікаў і 140 бамбардзіроўшчыкаў. Да 31 жніўня групоўка франкістаў мела 100 танкаў, 300 гармат, 500 самалётаўBeevor, Antony. The battle for Spain. The Spanish Civil War 1936–1939. Penguin Books. London. 2006. p.357 (паводле даследчыка А. Бівара).

Баявыя дзеянні 25 чэрвеня ўзброеныя фармаванні Рэспублікі фарсіравалі Эбру і стварылі на яе правым беразе, занятым мяцежнымі войскамі, некалькі плацдармаў. Першапачаткова поспех спадарожнічаў рэспубліканцам. Франкісты прыклалі ўсе намаганні, каб разбурыць варожую пераправу праз Эбру. Аднак рэспубліканцы працягвалі перапраўляліся падмацаванне, харчаванне і боепрыпасы. Спробам паўстанцкай авіяцыі знішчыць пераправу замінала зенітная артылерыя. Зенітная артылерыя рэспубліканцаў была вельмі эфектыўнай за кошт пастаўленых з Расіі [Савецкага Саюза] 76-міліметровых гармат. Яны не былі так знакаміты, як нямецкія зеніткі, але аб іх якасці можа судзіць хоць бы такі факт: рускія зенітныя гарматы 30-х гадоў, некалькі мадэрнізаваныя, перажылі свой век — яны стаялі на ўзбраенні іспанскай арміі яшчэ дзесяць гадоў таму! Так што, рэспубліканская супрацьпаветраная абарона дзейнічала цудоўна.

У пачатку жніўня войскі генерала Франка правялі контратаку. Пачалася вайна на змор праціўніка. Абодва бакі ў гэты час атрымалі папаўненне і дадатковае ўзбраенне. Франкісты адкрылі шлюзы ў вярхоўях Эбра: вада хлынула і знесла пантоны рэспубліканскіх войскаў, якія, зрэшты, былі хутка адноўлены. Аднак рэспубліканцы не змаглі развіць першапачатковы поспех, сутыкнуўшыся з моцным супрацівам франкісцкай арміі. Ім прыйшлося замацавацца на занятых пазіцыях. Бітва набыла пазіцыйны характар.

Восенню СССР, не здолеўшы знайсці агульнай мовы са шматпартыйным кіраўніцтвам Іспаніі і расчараваўшыся ў канфлікце на фоне няўдач, скараціў аб’ёмы ваеннай дапамогі. Савецкія спецыялісты пакінулі краіну. Таксама пачалося расфармаванне і іншых замежных злучэнняў (гл. Інтэрнацыянальныя брыгады). Адсутнасць дастатковай падтрымкі негатыўна адбілася на пазіцыях ўрада.

У сярэдзіне лістапада рэспубліканскія войскі пад націскам праціўніка адышлі на левы бераг Эбра, то ёсць на пазіцыі, з якіх пачалі чэрвеньскае наступленне.

Наступствы 23 снежня франкісцкія войскі разгарнулі генеральнае наступленне на Каталонію. У сярэдзіне студзеня 1939 года яны зламалі супраціўленне рэспубліканцаў і пачалося адступленне часцей рэспубліканскай арміі да французскай мяжыМарклен Мещеряков. Судьба интербригад в Испании по новым документам // Новая и новейшая история. — 1993. — № 5. — С. 18-42.. Падзенне сталіцы Каталоніі Барселоны адзначыла крах Рэспублікі, хоць вайна працягвалася яшчэ некалькі месяцаў і скончылася ў канцы сакавіка.

Страты Страты рэспубліканцаў у бітве ацэньваюцца ў 7 150Preston, Paul. The Spanish Civil War. Reaction, Revolution & Revenge. Harper Perennial. London. 2006. p.291 (паводле даследчыка П. Прэстана), 10 000Jackson, Gabriel. The Spanish Republic and the Civil War, 1931–1939. Princeton University Press. Princeton. 1967. p. 528 (паводле даследчыка Г. Джэксана) або 10 000—15 000Thomas, Hugh. The Spanish Civil War. Penguin Books. 2001. London. p.833 (паводле даследчыка Х. Топсана) забітымі. Франкісты, па розных даных, страцілі забітымі 5 000 (паводле даследчыка Г. Джэксана), 6 100 (паводле даследчыка П. Прэстана) альбо 6 500 (паводле даследчыка Х. Топсана) чалавек.

Катэгорыя:1938 год у Іспаніі Катэгорыя:Канфлікты 1938 года Катэгорыя:Бітвы і аперацыі грамадзянскай вайны ў Іспаніі Катэгорыя:Бітвы ў Іспаніі Катэгорыя:Бітвы Італіі