Фрыц Макензен (; , Грэнэ каля Краензена — , ) — нямецкі мастак, адзін з найвядомых прадстаўнікоў югендштылю ў Паўночнай Германіі.
Біяграфія і творчасць Фрыц Макензен вучыўся жывапісу ў Петэра Янсена ў Дзюсельдорфе і ў Вільгельма фон Дзіца і Фрыдрыха Аўгуста фон Каўльбаха ў Мюнхене, якія працавалі пераважна па тэматыцы гістарычнага жывапісу. Нягледзячы на ўплыў настаўнікаў, асноўную цікавасць у маладога мастака выклікаюць пейзажны жывапіс і выява будняў сялянскага жыцця. У 1884 годзе ён пасяляецца ў Ворпсведэ каля Брэмена, дзе ў 1889 годзе сумесна з Ота Мадэрзонам засноўвае калонію мастакоў, да якой у ліку іншых далучыліся Ганс ам Эндэ, Генрых Фогелер, Фрыц Авербек, Бернхард Хетгер і Паўла Мадэрзон-Бек.
У 1910—1918 гадах выкладаў у Веймары, і ў гэтыя гады працы Макензена становяцца вядомыя па ўсёй Германіі. Паэт Райнер Марыя Рыльке апеў творчасць мастака ў кнізе вершаў «Пра пілігрымку» (1903).
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Ніжняй Саксоніі Катэгорыя:Мастакі Германіі XIX стагоддзя Катэгорыя:Мастакі Германіі XX стагоддзя Катэгорыя:Мастакі-пейзажысты Германіі Катэгорыя:Мастакі-жанрысты Германіі