Ізраіль Рувімавіч Леўтаў () — беларускі педагог, лектар, грамадскі дзеяч, палкоўнік. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Біяграфія Нарадзіўся 15 красавіка 1905 года ў Санкт-Пецярбургу.
Член УКП(б) з 1926 года. Быў дырэктарам Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А. М. Горкага (1937—1939).
З верасня 1939 года да 20 снежня 1956 года служыў у Чырвонай армііЛевтов Израиль Рувимович. У чэрвені 1941 года залічаны ў палітупраўленне Чырвонай арміі.
Член Таварыства па распаўсюджванні палітычных і навуковых ведаў Беларускай ССР. Займаўся пытаннямі асветніцкай дзейнасці і прапаганды сярод насельніцтва, чытаў лекцыі, рыхтаваў выданні навукова-папулярнай літаратуры.
Памёр 19 жніўня 1991 года ў Мінску.
Узнагароды Ордэн Чырвонай Зоркі (1943) Ордэн Чырвонага Сцяга (1944) Медаль «За абарону Масквы» (1944) Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» (1945) Ордэн Айчыннай вайны I ступені (1945) Медаль «За ўзяцце Кёнігсберга» (1945) Медаль «За баявыя заслугі» (1950) Ордэн Айчыннай вайны II ступені (1985)
Працы Левтов И. Р. Критика империалистической военной идеологии : Материал в помощь лектору / О-во по распространению полит. и науч. знаний БССР. — 1957.
Літаратура Беларускі народ у перыяд Вялікай Айчыннай вайны 1941—1945 гг. : публічная лекцыя, прачытаная 1 ліпеня 1948 г. у г. Мінску / І. Р. Леўтаў. — Мінск, 1948.
Спасылкі Левтов Израиль Рувимович Израиль Рувимович Левтов
Катэгорыя:Педагогі Беларусі Катэгорыя:Рэктары БДПУ імя Максіма Танка