Міхаіл Аляксандравіч Герасіменка (нар. , г. Узда) — беларускі ўрач, доктар медыцынскіх навук (2012), прафесар (2015), член-карэспандэнт НАН Беларусі (2021).

Біяграфія Скончыў Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут па спецыяльнасці «Лекавая справа» (1997).

У 2012—2014 гадах — загадчык кафедры траўматалогіі і артапедыі Беларускага дзяржаўнага медычнага ўніверсітэта. У 2014—2018 гадах — рэктар Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі. З 2018 года — дырэктар Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра траўматалогіі і артапедыі.

Навуковая дзейнасць Сфера прафесійных інтарэсаў: эндапратэзаванне каленавага і тазасцёгнавага суставаў; дзіцячая траўматалогія і артапедыя; артраскапічныя ўмяшанні на буйных суставах.

Крыніцы

Літаратура Variability of anterolateral ligament on mri images — lack of survey standardization or anatomical variants? / O. O. Kostrub [et al.] // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя медыцынскіх навук. — 2021. — Т. 18, № 1. — С. 58-68. Диагностика и лечение повреждений и заболеваний коленного сустава у детей и пациентов молодого возраста : диссертация … доктора медицинских наук : 14.01.15 / Герасименко Михаил Александрович. — Минск, 2012.

Спасылкі Міхаіл Аляксандравіч Герасіменка ў базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі

Катэгорыя:Рэктары БМАПА Катэгорыя:Траўматолагі Беларусі Катэгорыя:Артапеды Беларусі