Калона Дуруці () — найбуйнейшае анархісцкае ўзброенае фарміраванне, якое існавала ў гады грамадзянскай вайны ў ІспанііAntony Beevor. Walka o Hiszpanię 1936—1939. Pierwsze starcie totalitaryzmów, original title The Battle for Spain. The Spanish Civil War 1936—1939, Kraków 2009, page 186 і змагалася на баку Другой Іспанскай Рэспублікі. Калона ўжо за першыя месяцы вайны стала самым вядомым падраздзяленнем, што змагалася супраць Франсіска Франка і яго нацыяналістаў. Яна атрымала статус сімвала іспанскага анархісцкага руху і яго барацьбы. У складзе калоны змагаліся добраахвотнікі з розных краін свету. З 28 красавіка 1937 калона ў складзе 26-й дывізіі Народнай рэспубліканскай арміі. Названа ў гонар свайго камандзіра Буэнавентура Дуруці.
Катэгорыя:Арганізацыі грамадзянскай вайны ў Іспаніі