Максіміліян Гардэль (, ,  — , ) — французскі танцор і балетмайстар.

Біяграфія Танцоўшчык эпохі класіцызму, Гардэль выконваў гераічныя партыі (Аляксандр — «Апелес і Кампаспа» і інш.). Пераходзячы ад пантамімы да танца, Гардэль адмаўляўся ад выразнасці і эмацыйнасці, пераследуючы толькі дакладнасць і вытанчанасць пластыкі. Ён адмяніў маску і састарэлую форму балетнага касцюма на французскай сцэне (партыя Апалона ў оперы «Кастар і Палукс» Ж. Ф. Рамо, 1772).

У 1773—1781 гадах — памочнік балетмайстра парыжскай Оперы, у 1781—1787 гадах — галоўны балетмайстар.

Балеты-пантамімы, створаныя Гардэлем, былі аналагамі рэпертуарных опер і драм і не адрозніваліся арыгінальнасцю: «Нінета пры двары» (1778), «Мірза і Ліндор» (1779), «Першы мараплаўца» А. Грэтры (1785) і інш.

Літаратура Балет: энциклопедия. / Гл. ред. Ю. Н. Григорович.- М.: Советская энциклопедия, 1981.- 623 стр. с илл.

Катэгорыя:Артысты балета паводле алфавіта Катэгорыя:Артысты балета Францыі Катэгорыя:Артысты балета XVIII стагоддзя Катэгорыя:Балетмайстры паводле алфавіта Катэгорыя:Балетмайстры Францыі Катэгорыя:Балетмайстры XVIII стагоддзя