Вістл — беларускі рабатызаваны ракетны комплекс (РРК), распрацаваны ТАА «БСЗТ — Новыя тэхналогіі».

Гісторыя Упершыню комплекс «Вістл» прадстаўлены 9 мая 2020 года ў Мінску на ваенным парадзе, прысвечаным 75-годдзю ПерамогіАлександр Алесин. Роботизированные боевые комплексы: на пути к безлюдной войне // Белрынок : онлайн-ресурс. — 15 мая 2020., а ў кастрычніку паспяхова прайшоў першыя палявыя выпрабаванні са стральбойАлексей Казаченко. Что представляет из себя белорусский боевой робот «Вистл»? // Аргументы и факты : газета. — 6 июля 2021. У наступным годзе ён прыняў удзел у зброевай выставе «MILEX-2021»ГВТУП «БЕЛСПЕЦВНЕШТЕХНИКА» ПРЕДСТАВИЛА РОБОТИЗИРОВАННЫЙ КОМПЛЕКС «ВИСТЛ» НА ВЫСТАВКЕ «MILEX-2021» // Официальный сайт компании «Белспецвнештехника», 30 июня 2021.

Апісанне Комплекс абсталяваны пакетам з 18 рэактыўнымі снарадамі тыпу С-5 (57-мм некіравальная авіяцыйнач ракета) і прызначаны для эфектыўнага агню з месца на далёкасцях да 4000 м па жывой сіле праціўніка.

У канструкцыі «Вістла» выкарыстана шасі, аналагічнае рабатызаваным комплексам «Багамол» і «Берсерк». Шасі гэтага тыпу абсталёўваецца гібрыднай сілавой устаноўкай, якая складаецца з дызельнага рухавіка, агрэгатаванага з электрагенератарам. Прывад вядучых колаў ажыццяўляецца ад электраматораў, якія атрымліваюць энергію, назапашаную ў акумулятарах, што дае магчымасць апарату манеўраваць на баявой пазіцыі з выкарыстаннем толькі электрапрывада. Гэта дазваляе паменшыць шум і істотна знізіць прыкметнасць комплексу ў інфрачырвоным дыяпазоне.

Кіраванне баявым робатам ажыццяўляецца дыстанцыйна па абароненым радыёканале з запатэнтаванай тэхналогіяй процідзеяння сродкам радыёэлектроннай барацьбы. Комплекс здольны вызначаць уласнае месцазнаходжанне, курс і нахіл. Мае інтэлектуальную сістэму, якая разлічвае кут прыцэльвання і кірунак стральбы.

ТТХ ПараметрыДадзеныяМаса, кг2200Памеры (ВхШхД), мм1800х1400х2500Час работы ў дзяжурным рэжыме, г24Шырыня каляіны, м1.1Клірэнс, мм180Куты пярэдняй і задняй навісі, град35Тып сілавы ўстаноўкі гібрыднаяМаксімальная хуткасць руху, км/г5Запас ходу, км30Далёкасць кіравання LOS (у гарадскіх умовах), м 2000Далёкасць кіравання LOS (на адкрытай мясцовасці), м 5000

Катэгорыя:Беспілотныя апараты Беларусі Катэгорыя:З’явіліся ў 2020 годзе Катэгорыя:Беспілотныя наземныя апараты Катэгорыя:Баявыя робаты Беларусі