Баратынскія — княжацкі род герба «Астоя». Паходзілі ад чарнігаўскіх князёў, уладальнікаў гарадоў Таруса і Мезецк. У XIV стагоддзі Тарусай валодаў князь Юрый Міхайлавіч, сын Міхаіла Усеваладавіча, у пачатку XV стагоддзя жылі яго праўнукі і Дзмітрый Усеваладавічы Мезецкія, ад апошняга паходзяць князі Баратынскія. Прозвішча ад сяла Баратынь на рацэ Клятоме каля Мезецка (цяпер Калужская вобласць).

У XVII—XVIII стагоддзях Баратынскія займалі дзяржаўныя пасады ў Рускай дзяржаве і шматлікія пасады ў Аршанскім павеце Вялікага Княства Літоўскага.

Вядомыя прадстаўнікі У Маскоўскай дзяржаве Аляксандр Андрэевіч — сын Андрэя Усеваладавіча, першым пачаў карыстацца прозвішчам Баратынскі. Ад яго дзяцей пайшлі галіны роду. Юрый Фёдаравіч Мочка (? — пасля 1564) — сын Фёдара Фёдаравіча, маскоўскі ваявода часоў Інфлянцкай вайны. Пётр Іванавіч (? — пасля 1598) — сын Івана Васілевіча, маскоўскі ваявода часоў Інфлянцкай вайны. Іван Міхайлавіч (? — пасля 1601) — сын Міхаіла Фёдаравіча, маскоўскі ваявода часоў Інфлянцкай вайны. Якаў Пятровіч (? — пасля 1613) — сын Пятра Іванавіча, маскоўскі ваявода перыяду Смутнага часу. Мікіта Пятровіч (?—1630) — сын Пятра Іванавіча, маскоўскі ваявода часоў вайны з Рэччу Паспалітай 1609—1618 гадоў. Васіль Раманавіч (?—1634) — сын Рамана Васілевіча, маскоўскі палкаводзец часоў вайны з Рэччу Паспалітай 1609—1618 гадоў. Даніла Афанасьевіч (? — пасля 1688) — сын Афанасія Сямёнавіча, маскоўскі ваявода часоў вайны з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў. Юрый Мікітавіч (? — пасля 1671) — сын Мікіты Пятровіча, маскоўскі палкаводзец часоў вайны з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў.

У Вялікім Княстве Літоўскім Іван Львовіч (? — да 1537) — сын Льва Аляксандравіча. Уцёк з Маскоўскай дзяржавы ў Вялікае Княства Літоўскае, стаў пачынальнікам літоўскай галіны роду. Мікалай Іванавіч (? — пасля 1563)— сын Івана Львовіча. Ад маці (дачкі князя Івана Вяземскага) атрымаў маёнткі каля Лукомля, Пірошыцы. Ян (Януш) (? — да 1592) — верагодна, сын Мікалая Іванавіча. Паборца аршанскі ў 1592 годзе. Мікалай (? — пасля 1648) — сын Януша. Аршанскі стольнік (1604—1627), падсудак (1627—1638), земскі суддзя (1638—1648).

Літаратура

Власьев Г. А. Потомство Рюрика: Материалы для составления родословий. Т. 1, ч. 2. СПб., 1906.

Спасылкі