Міягава Цёсюн (яп. 宮川長春; 1682 — ) — мастак укіё-э, праславіўся ў жанрах бідзінга і фудзоку-га, заснавальнік школы Міягава. Працаваў пад уплывам Хісікавы Маранобу.

Нарадзіўся ў правінцыі Авары, цяпер гэта прэфектура Айты. У падлеткавым узросце перабраўся ў Эда. Там ён пачаў вучыцца жывапісу ў школах Ямата-Таса і Кано. Цёсюн Міягава на скрутках адлюстроўваў выдатных жанчын, а таксама жанравыя сцэны з жыцця. Пры гэтым ён ніколі не звяртаўся да выкарыстання тэхнікі ксілаграфіі ў сваіх працах.

У Цёсюна было мноства вучняў, у тым ліку яго сын Міягава Сюнсуй, Міягава Ісё, Міягава Сюнтэй і Кацукава Сюнсё.

Катэгорыя:Нарадзіліся ў прэфектуры Айты