Laticauda laticaudata — змяя з падсямейства марскіх змей. Распаўсюджаная ад Індыі да Аўстраліі.
Апісанне
Тулава змяі мае яркі блакітнаваты фон, па якім чаргуюцца шырокія чорныя кольцы. Брушны бок афарбаваны ў больш светлыя блакітна-жоўтыя тоны.
Спосаб жыцця
Гэтая змяя ў вялікіх колькасцях сустракаецца на каралавых рыфах і сярод выкідаў у паласе прыбою. Далёка ад берага не заплываюць, нярэдка сустракаецца на сушы.
Катэгорыя:Жывёлы, апісаныя ў 1758 годзе Катэгорыя:Марскія змеі