Hydrophis — род змей з падсямейства марскіх змей. У склад роду ўключаюць 48 відаў.
Апісанне
Агульная даўжыня прадстаўнікоў гэтага роду вагаецца ад 80 см да 2,75 м. Галава вялікая. Тулава вельмі тоўстае. Хвост пляскаты, даволі кароткі, нагадвае ласты. Афарбоўка карычневая, чорная, бурая, жаўтлявая са шматлікімі плямамі рознай велічыні і формы.
Арэал
Насяляюць у водах Індыйскага акіяну і заходніх раёнах Ціхага акіяну.
Спосаб жыцця
Аддаюць перавагу марскім водам, дзе праводзяць усё жыццё. Сілкуюцца рыбай і малюскамі.
Яд досыць небяспечны для чалавека.
Гэта яйцажывародныя змеі. Самкі нараджаюць да 7 дзіцянятаў.
Віды
Літаратура
Review of Sea Snakes of the genus Hydrophis sensu stricto (Serpentes: Hydrophiidae) // Russian Journal of Marine Biology. — 2004. — Vol. 30, № 6. — P. 387—394. — doi:10.1007/s11179-005-0004-y.
Катэгорыя:Марскія змеі