Апольска-Сілезская акруга () — адміністрацыйная адзінка ў складзе пасляваеннай Польшчы, якая існавала на былых нямецкіх тэрыторыях, далучаных да Польшчы па выніках Другой сусветнай вайны (так званыя вернутыя тэрыторыі).

Акруга ўтворана 14 сакавіка 1945 года. 28 чэрвеня 1946 года яна была расфарміравана і ўключана ў склад Сілезскага ваяводства.

Адміністратарам акругі быў упаўнаважаны прадстаўнік польскага ўрада Аляксандр Завадскі.

Катэгорыя:Гісторыя Сілезіі Катэгорыя:Гісторыя адміністрацыйнага падзелу Польшчы